Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі Польшчы, паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе ўкраінскага Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”. Падпісаць дазвол на паездку меў права толькі міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі. Пры гэтым польскі суддзя ў збіраецца ў Беларусі цесна супрацоўнічаць з беларускімі праваахоўнымі органамі. Раней гэты ж самы суддзя прызнаў, што лічыць беларускія суды справядлівымі і аб’ектыўнымі.

Паводле словаў Андрэя Жукаўца, ён мае доказы, што на сведкаў па яго справе ў Беларусі аказваецца ціск з боку спецслужбаў. Гэтыя доказы ён спрабаваў прадставіць на судзе, але суддзя Шыманьскі не захацеў вывучаць гэтыя доказы.

Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” (зарэгістраваны ў Чэхіі) і  праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была ўзбуджана крымінальная справа.

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.

Два месяцы таму ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва  без межаў” выступіў са спецыяльнай заявай па справе Жукаўца, у якой запатрабаваў ад польскіх уладаў спыніць справу супраць беларускага патрыёта.

Поделиться: