Трагедыя адбылася 20 кастрычніка 2004 года. Праўдападобна Вераніка сама адчыніла дзьверы забойцу, які нанёс ёй 46 удараў нажом. Цела журналісткі знайшлі яе сын Антон Філімонаў і айчым Уладзімір Мялешка, калі адчынілі дзверы сваімі ключамі.

Следчыя дапыталі журналістаў, якія працавалі ці сябравалі з Веранікай, але гэта не дало вынікаў. Сын журналісткі праходзіў па крымінальнай справе ў якасці падазраванага ў забойстве. Цяпер ён жыве ў ЗША, а забойцаў журналісткі дагэтуль не знайшлі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заснавала прэмію імя Веранікі Чаркасавай. Яе атрымліваюць пераможцы конкурсу за найлепшае эсэ.



Поделиться ссылкой: