Калі летась такіх спраў было 492, то сёлета — 637. 1 597 спраў былі спынены па рэабілітуючых падставах. Такія лічбы былі агучаны на пасяджэнні калегіі Генеральнай пракуратуры.

Супрацоўнікі пракуратуры абмяркоўвалі мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне парушэнняў норм крымінальна-працэсуальнага заканадаўства падчас папярэдняга расследавання, падвышэння якасці падтрымцы дзяржаўнага абвінавачання.

Пракуратура прызнала, што, нягледзячы на ўсе захады, забеспячэнне захавання канстытуцыйных праў грамадзянаў, калі іх прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, па-ранейшаму застаецца адной з галоўных праблемаў. Дагэтуль маюць месца факты неабгрунтаванага крымінальнага пераследа людзей ва ўсіх рэгіёнах краіны. Лідарамі ў негатыўнай статыстыцы з’яўляюцца Мінская і Магілёўская вобласці.

Прычынамі неабгрунтаванага прыцягнення асобаў да адказнасці ва ўмовах узмацнення ўвагі падыходу судоў да патрабаванняў крымінальна-працэсуальнага закона аб дастатковасці, дапушчальнасці, сапраўднасці доказаў з’яўляюцца іх некрытычная ацэнка следчымі і дазнавацелямі, абвінаваўчы ўхіл расследавання, грубыя парушэнні нормаў матэрыяльнага і працэсуальнага заканадаўства. 

Падставамі апраўдання ў адпаведнасці з артыкулам 357 КПК судамі былі прызнаныя 34% выпадкаў адсутнасці ў дзеяннях абвінавачанага складу злачынства, 62% — недаказанасць удзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, 3% — адсутнасць грамадска-небяспечнага дзеяння, якое прадугледжана крымінальным заканадаўствам.

Пракуратура адзначыла, што дапускаюцца факты прыняцця следчымі і супрацоўнікамі органаў дазнання без дастатковых падставаў рашэнняў, каб распачынаць крымінальныя справы і прад’яўляць абвінавачанне. Сёлета за 9 месяцаў адмянілі 839 такіх незаконных пастановаў.

Поделиться ссылкой: