Прадстаўніцтва ЕС занепакоенае тым, что прыняцце праекта закона, які ўнёс бы папраўкі ў Закон аб грамадскіх аб’яднаннях  ды іншыя законы, што рэгулююць палітычную дзейнасць, прывяло б да ўзмацнення ціску на грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю, якія ўжо дзейнічаюць у складаных абставінах і ад якіх патрабуюць выканання абмежавальных патрабаванняў пры рэгістрацыі.

Прыняцце праекта паправак у заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы прывяло б да далейшага абмежавання правоў грамадзян Беларусі, а таксама іх свабод выказвання і сходаў. Прадстаўніцтва ЕС занепакоенае абмеркаваннем праекта закона аб службах дзяржаўнай бяспекі, які ўяўляе сабой пагрозу фундаментальным свабодам і прыняцце якога значна пашырыла б адвольныя паўнамоцтвы КДБ, не надаўшы пры гэтым адпаведнай увагі праблеме прапарцыйнага выкарыстання сілы. 

Прадстаўніцтва ЕС заклікае Беларусь не прымаць гэтыя законапраекты.

Прадстаўніцтва ЕС заклікае Беларусь ісці па шляху забеспячэння свабод выказванняў, асацыяцый і сходаў грамадзян краіны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі, у тым ліку праз спрыянне дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый у краіне.

Поделиться: