“З надысланых прац можна сабе ўявіць як аграмаднае запатрабаванне існуе ў грамадстве на рэальнае функцыянаванне незалежнай прэсы. Прэсы, якая ад мясцовай да цэнтральнай аператыўна і аб’ектыўна рэагуе на сігналы сваіх чытачоў. У кожнай рэдакцыі існуюць рубрыкі кшталту трыбуна ці водгукі чытачоў, дзе большасць сігналізаваных у працах спраў павінна быць ужо надрукавнай або быць інспірацыяй для  раследванняў больш вопытных журналістаў. Дзе ж гэты беларускі  гайд парк –  хочацца запытацца пасля перачытанага. Яго патрэбу тым больш адчуваецца менавіта не ў сталічных,  а ў вабласных  ці раённых цэнтрах. Так, абсалютная большасць тэкстаў напісаная з  пачуцця дыхання свабодай і набалеласцю эмоцыяў ад бачанага і адчуванага. Народныя журналісты са сваім напісаным пераважна ўпісваюцца  ў атмасферу і спадзяванні  народных сходаў, што маюць зараз месца ў Беларусі. Думаю, што некаторыя з іх былі б і неблагімі ў іх час выступоўцамі. Хаця ўсе працы пакуль  для мяне засакрэчаныя –чытаючы,  я не ведаю іх аўтараў”. 

Яўген Вапа даў некалькі парадаў аўтарам прафесійнага характару. Ён лічыць, што дасланыя матэрыялы павінны прачытаць чыноўнікі і прадстаўнікі апазыцыі. “Пры нагодзе конкурса відаць таксама як аграмадная колькасць праблем наспела ў беларускім грамадстве. Яны пакуль замарожаныя ў афіцыйнай прапагандзе, але такі стан не варожыць нічога добрага для будучыні. Гвалтоўная адліга – гэта паводка неразвязаных спраў, з якімі прыйдзецца спраўляцца ўладам нат дзесяцігоддзямі.  Калі усё гэта абрынецца, людзям  псіхічна не ў змозе будзе ўспрымаць сапраўдную рэчаіснасць. Таму з пункту гледжання  сацыяльна – грамадскага  жыцця ў Беларусі,  працы складзеныя народнымі журналістам павінны стаць абавязковымі для прачытання людзям улады як і апазіцыі. У гэтых жа матэрыялах адчуваецца рэальнае кровацячэнне краіны. І гэта самае важнае”, — выказаў свае думкі Яўген Вапа.

Поделиться ссылкой: