Генеральны дырэктар тэлеканала “Балтыйскае ТВ” Лютаўрас Элькімавічус пажадаў студэнтам, каб ім спрыяў вецер пераменаў. Дэкан факультэту магістратуры Ала Сакалова сказала: «Па-першае, вы паступілі ў год, калі ўніверсітэт адзначае 20-годдзе. Гэта ўжо сёмы год знаходжання ЕГУ у гасціннай Літве. У вас будзе магчымасць удзельнічаць у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, якія будуць адбывацца ў рамках святкавання юбілея. Па-другое, зручны графік навучання дазволіць вам адначасова вучыцца і працаваць. Па-трэцяе, навучанне вядзецца на рускай, беларускай і англійскай мовах. У вас будзе ўнікальная магчымасць практыкаваць мовы, удзельнічаючы ў праграмах абмену і кантактуючы з замежнымі калегамі. Вы таксама атрымаеце дыплом міжнароднага ўзору.

Пасля выступу суддзі Канстытуцыйнага суду Літвы Томы Бірмантэні аб  канстытуцыйным кантролі і развіцці права на прыкладзе Літвы і Украіны, удзельнікі сходу маглі задаць пытанні і абмеркаваць ролю Канстытуцыйнага суду ў Беларусі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля таго, як у 2004 годзе беларускія ўлады зачынілі ўнікальную навучальную ўстанову, яна аднавіла сваю працу ў Вільні. Цяпер там вучацца каля 2000 студэнтаў, асноўную колькасць якіх складаюць студэнты з Беларусі.  



Поделиться ссылкой: