Аб гэтым гаворыцца ў заяве сакратарыята Таварыства беларускай мовы (ТБМ) у сувязі з тым, што па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета “Раніца” — выданне, якое на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў дзетак.

“У сувязі з гэтым мы заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем аднавіць выхад газеты “Раніца” і аб’явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка”, — адзначаецца ў заяве ТБМ.



Поделиться ссылкой: