Пра гэта ў тэлефоннай размове палітык паведаміў карэспандэнту “Народнай Волі.

“У тым, што мне прапаноўвалі змяніць умовы ўтрымання палітычнага складаючага  няма, — паведавіў Павел. — Для тых, хто адбывае пакаранне на “хіміі” існуе наступная практыка: па заканчэнні 1/3 тэрміна зняволення вязня выклікаюць ў спецкамендатуру, дзе прапаноўваюць прызнаць сваю віну ўзамен на нейкія паблажкі. Так было і са мной. Мяне выклікалі ў спецкамендатуру і сказалі: хутка будзе разглядацца мая справа і ў выпадку, калі я падпішу паперу аб тым, што прызнаю сваю віну, мяне перавядуць у Віцебск, на хатні рэжым адбывання пакарання. Гэта значыць, што можна было б жыць дома, хадзіць на працу і адзначацца ў міліцыі. Я сказаў, што нічога падпісваць не буду, бо невінаваты чалавек віну прызнаваць не павінен. Тады мне прапанавалі хаця б вусна, на словах,  прызнаць сваю віну, але я адмовіўся і ад гэтага…”

Нагадаем, што, знаходзячыся ў СІЗА КДБ пасля снежаньскіх падзей у Мінску, Павел Севярынец быў ледзьве не адзіным, хто адмовіўся ад дачы хоць нейкіх паказанняў. Акрамя сваіх пашпартных дадзеных, ён нічога не сказаў следчым СІЗА.

У выніку суд прызнаў Севярынца вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прыгаварыў яго да трох гадоў абмежавання волі.

Поделиться: