Анатоль Казловіч нарадзіўся ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта служыў у войску. Пасля працаваў у рэспубліканскай «Сельской газете» карэспандэнтам, рэдактарам аддзела нарысаў і публіцыстыкі часопіса «Неман». У 1977-м стаў загадчыкам карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў БССР, якой аддаў амаль чвэрць стагоддзя. Анатоль Мікалаевіч стаў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР у 1981 годзе.
У свой час Анатоль Казловіч, арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету “Новая зямля”, праваабарончае выданне “Круг”, працаваў першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Народная воля”. Чытачам нашай газеты ён запомніўся цыклам нарысаў “Беларусы паміж небам і зямлёй”.
У апошнія гады жыцця Анатоль Казловіч выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, рыхтуючы маладых журналістаў.
Анатоль Казловіч — аўтар амаль двух дзясяткаў кніг, сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Казловіч быў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
Рэдакцыя “Народнай Волі” выказвае глыбокія спачуванні родным Анатоля Мікалаевіча.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!