Манета  “Вальтэр” мае прамавугольную форму памерам 28,00 х 40,00 мм. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь: у цэнтры – выява французскага скульптара і графіка Ж.А. Гудона; надпісы: злева – РЭСПУБЛІКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ: унізе – год чаканкі і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява скульптуры “Вальтэр”; уверсе злева надпіс: ВАЛЬТЭР; справа ўнізе – проба сплаву.

Манета  адчаканена на ЗАТ “Літоўскі манетны двор” якасцю “пруф”, тыражом да 3500 штук.

Манета  “Палеалітычная Венера. Касцёнкі” мае прамавугольную форму памерам 28,00 х 40,00 мм. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь: у цэнтры – выява наскальнага малюнка быка ў пячоры Ласко ў Францыі; надпісы: на малюнку – ПЯЧОРА ЛАСКО, злева ад яго – РЭСПУБЛІКА, уверсе – БЕЛАРУСЬ: унізе – год чаканкі і намінал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява найстаражытнейшай статуэткі палеалітычнай Венеры, знойдзенай у с. Касцёнкі (Варонежская вобласць), якая сімвалізуе багіню ўрадлівасці; злева надпіс: ПАЛЕАЛІТЫЧНАЯ ВЕНЕРА. КАСЦЁНКІ; справа ўнізе – проба сплаву.

Манеты  адчаканены на ЗАТ “Літоўскі манетны двор” якасцю “пруф”, тыражом да 3500 штук кожная.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. 



Поделиться ссылкой: