Па іх зветках, 12 кастрычніка людзі звярнуліся да начальства, пагражаючы масава не выйсці на працу ці напісаць заявы аб звальненні. Справа ў тым, што, атрымаўшы разліковыя лісты, людзі даведаліся, што іх заробкі значна меньшыя, чым у мінулым месяцы. Гэта выклікала асаблівае абурэнне, бо ў верасні, на падрыхтоўцы “Дажынак”, многія працавалі і па выходных, і па 10-12 гадзінаў у суткі.

“Мы асабліва не баімся абурацца і адстойваць свае правы, калі сутыкаемся з несправядлівасцю. Бо працаўнікоў у нас не хапае: людзі шукаюць лепшых заробкаў у камерцыйных арганізацыях, з’язджаюць працаваць у Расію. На прафсаюз у нас ніхто не спадзяецца. У гэтым месяцы мы ўсё чакалі добрых заробкаў, бо працавалі асабліва інтэнсіўна. Але, ўбачыўшы разліковыя лісты, былі проста шакаваныя. Таму сабраліся і заявілі начальству, што арганізуем страйк. Гэта было б асабліва недарэчы пад час пачатку ацяпляльнага сезону. Сёння начальнік паабяцаў нам цягам бліжэйшых дзён перагледзець заробкі. Калі сітуацыя не выправіцца — прыдзецца дзейнічаць больш рашуча”, — расказаў сантэхнік Аляксей.

Поделиться ссылкой: