“Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, вернікі розных хрысціянскіх канфесій, людзі добрай волі звяртаемся да Вас, чалавека, які у нашай краіне трымае уладу! Звяртаемся да Вас як людзі глыбока веруючыя ў тое, што над усімі намі ёсць Госпад Бог, які даў кожнаму з нас жыццё, даў нам усім супольны дом – нашу Беларусь, якую мы вельмі любім, і даў нам заданне на зямлі прыносіць добрыя плёны на карысць іншым!

Мы молімся і за Вас, каб Госпад крануў Ваша сэрца, каб даў Вам адкрыцца на Яго любоў, Яго праўду, Яго свабоду, на дабраславёныя крокі любові да кожнага чалавека, асабліва на тых, якія аддаюць сваё жыццё ў турмах за Беларусь!

Першы крок пакаяння і любові — гэта вызваленне, і рэабілітацыя ўсіх палітзняволеных”, — гаворыцца ў лісце да Лукашэнкі.



Поделиться ссылкой: