Нагадаем, адзін з арганізатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч заявіў, што падае ў суд на Белтэлэрадыёкампанію. Прычынай для звароту ў суд Івашкевіч называе распаўсюд неадпавядаючай сапраўднасці інфармацыі. У прыватнасці, у сюжэце БТ прагучала: “Разговоры об очередной уличной буче начались сразу после того, как Европа пообещала белорусской оппозиции 87 миллионов евро. Желающих присосаться к финансовому роднику было хоть отбавляй, но в тендере всех обошла группа товарищей, которая придумала акцию под громким названием “Народный сход”. Они пообещали спонсорам вывести на улицы такое море людей, что на Западе просто ахнут. В европейские столицы тут же полетели депеши с прайс-листами. Вот детальный план заявленного мероприятия директору немецкого фонда Маршала Йоргу Форбригу, который уже успел засветиться в подготовке декабрьских беспорядков. Виктор Ивашкевич клятвенно обещает спонсору вывести на улицы 30 городов минимум 100 тысяч протестующих, но для этого всего-то нужно 340 тысяч долларов. “Разблюдовка” прилагается. 140 тысяч долларов на листовки и газету, 20 тысяч долларов на налепки и 30 тысяч на эсэмэски.

В силу известной вороватости оппозиционной публики спонсорам просто пускали пыль в глаза. На деле же листовок напечатали ровно столько, чтобы для видимости их приложить к финансовым отчетам. Львиную долю гранта разделить между собой. Разумеется, за дележом иностранной матпомощи ни у кого не было желания идти к людям и объяснять, что за сход такой и какие у него цели”.

Івашкевіч сцвярджае, што ніякай заяўкі на грант не падпісваў і нікому не дасылаў.

У сваю чаргу аўтар сюжэта журналіст Павел Фірсаў у размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” сказаў:

— Бачыце, ён (Івашкевіч – Аўт.) гаворыць так, а я сцвярджаю зваротнае.

— Значыцца, дакументы на заяўку гранта ёсць і вы іх бачылі?

— Я іх нават паказваў у эфіры.

— Можа, падкажаце, адкуль у вас з’явіліся гэтыя дакументы?

— Вы хочаце, каб я вам крыніцу раскрыў? Гэта мая таямніца. Калі я вам зараз яе назаву, то ў наступны раз гэтай крыніцы інфармацыі ў мяне можа не быць.

— Івашкевіч збіраецца падаваць у суд. Гэта азначае, што вы гатовыя ў судзе прадаставіць гэтыя дакументы?

— Вы ж разумееце, што я журналіст. Я ж не супрацоўнік нашай кампаніі, які будзе весці гэтую судовую цяжбу з нашага боку. Усё тое, што заканадаўствам падугледжана, мы зробім і выканаем без пытанняў. Зразумела, гэтым будуць займацца нашы юрысты. Усё,  што будзе патрабавацца ад мяне, я прадастаўлю.

— Павел, апошняе пытанне: Івашкевіч падпісаў гэты дакумент?

— Я нават не ведаю, што вам адказаць на гэтае пытанне. Разумееце, я ўпэнены, што суддзі, усе людзі, якія будуць весці гэтую справу, дакладна маюць метады, як запытваць тую ці іншую інфармацыю, і я буду вымушаны ім падпарадкавацца і неяк гэтае пытанне ўрэгуліраваць…

Поделиться: