Па рэкамендацыі прыёмнай камісіі Саюза беларускіх пісьменнікаў, якую прадстаўляў яе старшыня Віктар Слінка, да разгляду сябраў Рады былі прадстаўленыя наступныя кандыдатуры: У. Ахроменка, М. Гірко, В. Дашук, С. Егарэйчанка, Л. Завея, У. Мароз і А. Фядута. Па выніках таемнага галасавання ўсе кандыдаты былі прынятыя ў сябры Саюза пісьменнікаў.
Падчас рады СБП абмяркоўвалася пытанне аб правядзенні чарговага З’езда Саюза беларускіх пісьменнікаў. Рада прыняла рашэнне правесці яго ў снежні 2011 года і прызначыла арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пісьменніцкага форума, паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе СБП.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!