Абмяркоўвалася сітуацыя, якая склалася вакол захавання Севастопальскага парка і свідравінаў водазабору “Зеленоўка”, а таксама іншыя пытанні з экалогіі гораду.

На круглым стале прысутнічалі мясцовыя жыхары з розных ініцыятыўных групаў, якія займаюцца абаронай сваіх інтарэсаў – Шалейнікава В. П. і Конан Я. М., якія ўжо некалькі год абараняюць Севастопальскі парк, Кажамякіна І. і Малюціна В., з ініцыятыўнай групы “Уручча-2”, якія дамагаюцца захавання зялёнай зоны ў сваім мікрараёне (на перакрыжаванні вуліц Шугаева і Русіянава). А таксама эксперты – эколагі з ГА “Экадом” – Ірына Сухій і Рыгор Фёдараў, Юры Меляшкевіч, з Руху за свабоду, Алесь Спіцын з Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а таксама прадстаўнікі і актывісты “Еўрапейскай перспектывы” – Дзяніс Кобрусеў, Віктар Янчурэвіч ды іншыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Адзін з арганізатараў круглага стала Дзяніс Кобрусеў паведаміў: “Даклады і абмеркаванні выдаліся цікавымі, актуальнымі і насычанамі. Абмеркаванні праходзілі па трох тэматычных блоках – грамадскі, экалагічны і юрыдычны. У грамадскім блоке былі прадстаўлены гісторыі і праблемы абароны зялёных зонаў, змагання мясцовых жыхароў з а спрыяльнае экалагічнае асяроддзе, у экалагічным абмяркоўвалася экалагічная сытуацыя ў горадзе, патрэбы і канцэпцыіі захавання зялёнай экасыстэмы ў мінску, а ў юрыдычным – шляхі і магчымасці грамадскасці адстойваць і абараняць свае інтарэсы. Практычна пасля кожна выступоўцы былі актыўныя дыскусіі, відавочна, што тэмы хвалявалі ўсіх прысутных.

На завяршэнне кругласа стала была прынятая рэзалюцыя, патрабаванні якой:

1. Заклікаюць гарадскія ўлады ўлічваць грамадскае меркаванне пры прыняцці рашэнняў адносна Севастопальскага парку і іншых зялёных зонаў у Першамайскім раёне г. Мінска.

2. Бачаць адзіным выйсцем для вырашэння праблемы захавання Севастопальскага парку і свідравінаў у ім правядзенне мясцовага рэферэндуму, на які будуць вынесеныя пытанні аб лёсе парку.

3. Заклікаюць мясцовых жыхароў і неабыякавых гараджанаў далучацца да ініцыятыўна групы па правдзенню мясцовага рэфэрэндуму”.

Віктар Янчурэвіч праблемай Севастопальскага парку займаецца з 2006 году. Ён лічыць, што усе грамадскія арганізацыі павінны дапамагчы жыхарам горада вырашыць гэтае пытанне: “Мясцовыя жыхары, даведзеныя да адчаю не бачаць іншага выйсця, як вырашэннне найбольш вострага пытання Першамайскага раёну – захаванне Севастопальскага парку ў межах, якія ён мае сёння і наданне яму статусу, які будзе гарантаваць яго недатыкальнасць,- праз раённы рэферэндум. Гэтае патрабавнне абгрунтаванае і наша задача спрыяць грамадзянам у рэалізацыі іх законных патрабаванняў”.

Поделиться ссылкой: