І ўсё ж арганізатары знайшлі выйсце, зладзіўшы імправізаваны сход пад дажджом. Былі і выступоўцы, і слухачы, і рэзалюцыі, і галасаванне за тыя рэзалюцыі. Натуральна, меліся (праўда не вельмі шмат) лозунгі ды транспаранты. Нехта з прамоўцаў паведаміў грамадзе, што такія ж сходы ладзяцца ў многіх беларускіх гарадах і паселішчах, але, ўлада некаторых арганізатараў ужо затрымала. Як бы там не было, але сход аднадушна і аднагалосна прагаласаваў за рэзалюцыі, якія арганізатары паабяцалі адправіць беларускаму ўраду. А яшчэ было прынята рашэнне правесці Народны сход 12 лістапада на гэтым жа месцы…

Рэзалюцыя-патрабаванне да ўладаў звялася да наступнага:

Спыніць рост цэнаў.

Індэксаваць: заработную плату, пенсіі, стыпендыі і дапамогі ў адпаведнасці з падвышэннем цэнаў: індэксаваць рублёвыя ўклады насельніцтва ў адпаведнасці з курсам рубля на 1 студзеня 2011 года.

Адмяніць сістэму прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў. Стымуляваць гаспадарчую ініцыятыву і даць магчымасць прадпрымальнікам ствараць новыя рабочыя месцы. Забяспечыць грамадзянам магчымасць свабодна купляць валюту, вярнуць валютныя крэдыты ў рублях. Ну, і гэтак далей…

Пад канец сходу ногі сталі мокрымі, бо красоўкі не вытрымалі такога іспыту… Трэба было вяртацца дахаты. І я рушыў у бок Бангалора, далучыўшыся да двух старых, якія ўголас абмяркоўвалі “мокры сход”. Адзін і кажа: “Ніколі ў нас не будзе народнага пратэсту, бо мы – не арабы. Мы, каб ты ведаў, без першай літары “а”…” “Ну, ведама ж, – пагадзіўся другі стары, зрабіўшы выгляд, што не зразумеў “шараду”, – мы – беларусы… Значыцца, пачынаемся з другой літары алфавіта – з “б”. Так?”

У адказ сівавусы дзядзька толькі хмыкнуў: “на літару “б” пачынаюцца шмат якія словы, дружа…”

Мне падалося, што я зразумеў старых. А вы?..

Георгій Скаварада.

Фота аўтара.

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)

Мокры сход... (фота)



Поделиться ссылкой: