Пра гэта піша польскае выданне “Rzeczpospolita” са спасылкай на агенцтва РАР. У панядзелак, 10 кастрычніка ў Люксембургу адбудзецца пасяджэнне міністраў замежных справаў ЕС. На ім будзе разглядацца пытанне санкцыяў ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў.  

Нагодай для пашырэння візавых санкцыяў еўрачыноўнікі называюць тое, што атрыманыя з Мінску “негатыўныя сігналы пераважаюць над пазітыўнымі”. Еўрасаюз падкрэслівае, што дыялогу з афіцыйным Мінскам не будзе, пакуль з-за кратаў не выйдуць усе палітвязні і не будзе выканання палітычных і грамадзянскіх правоў. 

Поделиться: