Былы прэзідэнт Чэхіі паведаміў пра сваё рашэнне ў лісце да Аляксандра Мілінкевіча. Лідар Руху “За Свабоду” даслаў адпаведную прапанову Вацлаву Гавелу ад імя ініцыятыўнай групы. 

У сваім лісце Вацлаў Гавел падкрэслівае, што ён з радасцю далучаецца да міжнароднай ініцыятывы па падтрымцы вылучэння Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру і што сам у патрэбны час напіша ліст падтрымкі. Ён таксама зазначыў, што сябры чэшскай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь”, якая даўно працуе з беларускай грамадзянскай супольнасцю, будуць разам праводзіць кампанію ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Чэшскай рэспубліцы, паведамляе сайт Руху “За свабоду”.

Поделиться: