Да такой высновы супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі пасля таго, як разгледзелі зварот старшыні праўлення “Абароны правоў дольшчыкаў бізнэс-цэнтра “Верхні горад”” аб неналежным выкананні ААА “Сулона” абавязацельстваў перад дольшчыкамі бізнэс-цэнтра, які будуецца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 3. 

Паводле меркавання пракуратуры, “Сулона” цягам некалькіх гадоў не выконвае ў неабходным аб’ёме будаўніча-мантажныя работы і парушае абавязацельствы перад інвестарамі праекта.

Да таго ж адміністрацыя Цэнтральнага раёна сталіцы і КУП “Мінская спадчына” неэфектыўна ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю арганізацыі. 

Распачалася праверка дзейнасці службовых асобаў “Сулоны” згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.



Поделиться ссылкой: