Сённяшняя сустрэча была прысвечана дзейнасці Беларускага Дома, а таксама абмеркаванню  магчымага супрацоўніцтва. 

Амбасадара прынялі прадстаўнікі  трох арганізацый, якія заснавалі Беларускі дом: Алесь Зарэмбюк (Беларускі Дом Інфармацыйны), Зьміцер Бародка (Еўрапейская Беларусь),  а таксама Ігар Знык (Пасольства культуры).

Беларускі Дом у Варшаве, з’яўляецца унікальнай беларускай інстытуцыяй, ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый і супольнасцяў рознага паходжання, якія аб’ядналіся з адзінай мэтай – працаваць на карысць Беларусі.

“Усё  залежыць ад Вашай  цяжкай працы, але  ж я веру ў Ваш  посьпех” – сказаў спадар Джонсан пад час сустрэчы.

– Пра Беларусь вельмі шмат гаворыцца на розных канферэнцыях, але ж я перакананы, што сапраўдная праца адбываецца тут, у Беларускім Доме.

Бародка і Зарэмбюк звярнулі ўвагу на пільную патрэбу  падтрымкі заходнімі краінамі палітычных вязняў. Самі, неаднаразова пераследаваныя і вымушаныя часова пакінуць радзіму, Зьміцер і Алесь выдатна разумеюць, цяперашняе становішча зняволеных.

– Там, у турмах, катуюць нашых  сяброў – сказалі яны. – Не дапускайце гэтага.

Пасол паабяцаў вырашыць гэтае пытанне. Ён паабяцаў таксама аказаць падтрымку і дапамогу Беларускаму дому, дому які з’яўляецца неафіцыйнай грамадскай амбасадай Беларусі  ў Польшчы.

Поделиться: