Да сваёй пісьмовай заявы яны далучылі фотаздымкі, на якіх добра бачны кучы смецця. Копіі заявы сябры грамадзянскай ініцыятывы накіравалі ў Мінгарвыканкам і адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы.

1 кастрычніка некалькі актывістаў “Еўрапейскай ініцыятывы” разам з жыхарамі мікрараёну “Усход-2” ладзілі талаку ў парку. Але яны не змаглі прыбраць усё смецце. Таму вырашылі звярнуцца да гарадскіх уладаў. У сваёй заяве людзі выказалі занепакоенасць тым, што за некалькі апошніх гадоў Севастопальскі парк стаў пераўтварацца ў гарадскую сметніцу.  

 “Мы не патрабуем нічога экстраардынарнага, проста дабрасумленнага выканання дзяржаўнымі ўстановамі сваіх абавязкаў. Спадзяюся, што зварот паспрыяе навядзенню парадку ў парку, тым больш, што копію зварота мы накіравалі ў Адміністрацыю Першамайскага раёна і Мінгарвыканкам, а гэта азначае, што пытанне павінна быць узята на кантроль гарадскімі ўладамі”, — сказаў лідар ініцыятывы Віктар Янчурэвіч.

У Мінскзеленбудзе запэўнілі, што ў парк для ўборкі накіруюць 8 супрацоўнікаў камунальных службаў. Актывісты заявілі, што абавязкова пракантралююць, каб абяцанне не засталося толькі на словах.

Поделиться ссылкой: