“Выйсці на вуліцы, каб перамагчы, можна будзе толькі адзін раз, — піша Зянон Пазьняк, чарговы артыкул якога размешчаны на сайце Кансерватыўна-хоысціянскай партыі БНФ, лідарам якой ён застаецца. — Нельга ўжо цяпер выходзіць бязмэтна па сто чалавек, прафанаваць падзеі, зняверваць і засвечваць актыўных людзей. Неабходна сто тысяч, гатовых змагацца. Бярэмся за працу асвету і падрыхтоўку… Беларусы не павінны больш паддавацца на правакацыі, выхадзіць на вуліцы нешматлікімі групамі, падстаўляць свае твары пад фільмаванне ворагаў Беларусі. Выйсці трэба тады, калі настане час. Гэты час будзем набліжаць”.

Поделиться: