Як сказаў Польскаму радыё прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі, польскі бок яшчэ вырашае, ці згаджаецца на удзел беларускага амбасадара ў сустрэчы.

Нагадаем, што ўдзел у варшаўскім саміце бяруць пяць прэзідэнтаў з шасці краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”. Аляксандр Лукашэнка не запрошаны, замест яго зарпашэнне атрымаў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Але беларусы вырашылі ўчыніць нейкі дэмарш і абвясцілі, што Мартынаў не прыедзе, а ўзначальваць беларускую дэлегацыю будзе пасол у Польшчы Віктар Гайсенак. Па звестках польскіх СМІ, беларускі бок хоча, каб наш прадстаўнік выступіў падчас дэбатаў і прадставіў беларускую ацэнку перспектыў супрацоўніцтва ў рамках праекту „Усходняга партнёрства”.

Ці дадуць Гайсенку слова, на раніцу сенняшняга дня было невядома. Прадстаўнік Беларускага МЗС Андрэй Савіных папярэдзіў, што калі статус нашай дэлегацыі будзе нейкім чынам абмежаваны, то яна ўвогуле адмовіцца ад удзелу ў мерапрыемстве. І тады, на яго думку, ўсе дакументы, прынятыя без удзелу кіраўніка беларускай дэлегацыі, будуць нелегітымнымі.

Нагадаем, што саміт “Усходняга партнёрства” пачынае работу сёння ў другой палове дня і працягнецца два дні.

Поделиться: