У межах мерапрыемства Асамблея НДА паведацміць аб стане свабоды асацыяцыяў.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі Асамблеі НДА будуць прэзэнтаваць дадзеныя аб становішчы з рэгістрацыяй грамадзкіх аб’яднанняў у Беларусі, уключаючы статыстыку і аналіз тэндэнцыяў.

Будзе абмеркаваны досвед сумеснага адстойвання інтарэсаў беларускіх НДА ў сувязі з магчымым прыняццем новага закону аб некамерцыйных арганізацыях.

Таксама будзе прадстаўлены пункт гледжання экспертаў адносна іншых магчымых паляпшэнняў прававых умоваў для стварэння і дзейнасці НДА, уключаючы верагоднасць адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, што карае за дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў.



Поделиться ссылкой: