“Ініцыятыва “Усходняе партнёрства” была прапанавана Еўрапейскім Cаюзам з мэтай

падтрымкі рэформаў у шасці краінах Усходняга вымярэння і ўмацавання іх адносін з ЕС на аснове агульных каштоўнасцей, і найперш — дэмакратычнага развіцця і вяршэнства закону.

Разам з прасоўваннем эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, ЕС застаецца адданым далейшаму распаўсюджанню дэмакратычных норм і каштоўнасцей у шасці партнёрскіх краінах.

Другі Саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Варшаве 29-30 верасня 2011 года, — добрая магчымасць прааналізаваць на высокім узроўні прагрэс імплементацыі Ініцыятывы і абмеркаваць прыярытэты на будучыню. Фінальная Дэкларацыя саміту будзе адлюстроўваць цяперашні ўзровень ўзаемадзеяння і прапаноўваць перспектывы развіцця адносін на будучае.

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства застаецца заклапочаным сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, адной з краін-удзельніц Ініцыятывы. Мы вітаем высілкі з боку Еўрапейскага Саюза ўзняць гэтыя пытанні на Варшаўскім саміце і цвёрдую пазіцыю ЕС датычна вызвалення ўсіх палітвязняў як умовы пачатку дыялогу з Беларуссю. На такія моманты, як існаванне палітзняволеных і катаванняў, якія некаторыя з іх зазналі падчас знаходжання за кратамі, пераслед за грамадскую і палітычную дзейнасць, сур’ёзнае абмежаванне свабоды сходаў, асацыяцый і свабоды слова, павінна быць звертнута пільная ўвага.

Мы са шкадаваннем даведаліся, што ў папярэднюю версію Дэкларацыі саміту не ўключана падрымка пазіцыі ЕС пяццю астатнімі краінамі Усходняга партнёрства. Мы заклікаем кіраўнікоў дзяржаў і старшынь урадаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны сінхранізаваць сваю пазіцыю па Беларусі з той, якой прытрымліваецца ў гэтым пытанні ЕС.

На нашу думку, краіны Усходняга партнёрства разам з 27 дзяржавамі-сябрамі ЕС маглі б даслаць выразны сігнал беларускім уладам, заклікаўшы іх да як мага хутчэйшага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных і пачатку дыялога з палітычнай апазіцыяй і грамадязнскай супольнасцю.

Поделиться: