Днямі ў Слуцку адбылася прэзентацыі новага фільма, яна была прымеркавана да светкавання 895-годдзя горада. Па словах рэжысёра, так было задумана, бо слуцкія паясы не толькі вырабляліся ў слаўным горадзе, але “Слуцкія паясы” тут і здымаліся – у гістарычных месцах, там, дзе некалі знаходзілася персіярня, а яшчэ ў мясцовым краязнаўчым музеі, у на месцы, у Квасыніцкім цэнтры народных рамёстваў, на фабрыцы “Слуцкія паясы”…
“Мы вельмі ўдзячныя гараджанам, усім, хто праявіў зацікаўленасць у стварэнні гэтага фільма!, – распавядае спадарыня Валерыя Скварцова.
Трыццаціхвілінная стужка належыць рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству “Белвідэацэнтр” і хутчэй за ўсё будзе куплена адным з цэнтральных тэлеканалаў краіны. Цяпер разглядваецца магчымасць продажу права на паказ “Слуцкіх паясоў” і на тэлеканале “Дыскаверы”…
Аўтары фільма “Слуцкія паясы – знакі лёсу” (поўная назва стужкі) падарылі копію сваёй работы гораду Слуцку, які днямі адзначыў сваё 895-годдзе.

Поделиться ссылкой: