Сённяшняя сустрэча — адна з шэрагу сустрэч, якія праходзяць у краінах Усходняга партнёрства і правядзенне якіх ініцыяванае камісарам Штэфанам Фюле, каб удзельнікі маглі падрыхтавацца да саміта і імпрэзаў, што будуць яму спадарожнічаць.

Амбасадар Мора прывітала ўдзельнікаў. “Сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы — гэта новы крок у развіцці ініцыятывы Усходняе партнёрства,” — сказала яна. — Моцнае партнёрства з грамадзянскай супольнасцю, што мае на мэце пабудову глыбокай і ўстойлівай дэмакратыі, будзе выбітнай часткай парадку дня саміта. Мы будзем узмацняць ролю Форума грамадзянскай супольнасці і праз падтрымку нацыянальных платформаў, і праз заснаванне Праграмы для грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі суседства і Еўрапейскага фонда падтрымкі дэмакратыі”.

Поделиться: