Але ці прыедзе кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства, пакуль невядома. “Польшча чакае адказу ад Беларусі па гэтым пытанні,” – патлумачыў польскі міністр.

„Пасля кансультацыі з высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан я накіраваў запрашэнне міністру Мартынаву”, — нарэшце расставіў кропкі над “і” кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, што саміт Усходняга партнёрства пройдзе 29-30 верасня ў Варшаве. Да апошняга заставалася інтрыга, хто будзе на яго запрошаны ад Беларусі і ці ўвогуле нехта з афіцыйных асобаў будзе запрошаны? Зараз застаецца чакаць адказу на наступныя пытанні: “Ці паедзе Мартынаў у Варшаву і з чым ён туды паедзе?”

Нагадаем, што некаторыя назіральнікі прагназавалі вызваленне з беларускіх турмаў усіх палітычных зняволеных яшчэ да правядзення саміту.

Поделиться: