Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі, дадзенай прадстаўнікам беларускіх СМІ ў пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Ліеў і зацікаўленыя асобы падрабязна патлумачылі журналістам, у чым “фішка” новай стратэгіі, і чым гэтая стратэгія можа зацікавіць беларусаў…
Па-першае, крымскі ўрад усур’ёз вызначыўся нарэшце з развіццём на паўвостраве турыстычнага бізнеса і курортна-санаторнага лячэння. Дагэтуль эканоміка Крыма сілкавалася ў асноўным за кошт прадпрыемстваў нафтавай ды хімічнай прамысловасці, у той час як турызм і санаторна-курортнае аздараўленне і лячэнне знаходзіліся на перыферыі інтарэсаў. Цяпер кіраўніцтва Крыма стаўку робіць на паскоранае развіццё якраз гэтага сегмента, бо нікуды няварта, каб ад соцень здраўніц у казну трапляла толькі шэсць працэнтаў ад усіх грашовых паступленняў. Цяпер сітуацыя карэнным чынам мяняецца: толькі ў гэтым годзе на развіццё і мадэрнізацыю дзеючых турыстычных і санаторных аб’ектаў выдзелена 200 мільёнаў еўра…
У рамках поўнамаштабнай Стратэгіі Міністэрста курортаў і турызма ўжо зараз ажыццяўляе праект “Крымскі аксамітны сезон – сезон здароўя”. Рэалізацыя яго дазволіць данесці аб’ектыўную інфармацыю пра магчымасці крымскага санаторна-курортнага аздараўлення жыхарам Беларусі. Дзеля гэтага і праводзяцца Дні Крыма ў Мінску. Распрацаваны спецыяльныя прапановы па лячэнні і аздараўленні беларусаў у крымскіх здраўніцах гэтай восенню. “Аксамітны сезон” скіраваны на аб’яднанне намаганняў органаў крымскай улады, санаторыяў і пансіянатаў, а таксама авіяперавозчыкаў і тураператараў у стварэнні якаснага і даступнага восеньскага турыстычнага прадукта ў санаторыях Крыма. Для жыхароў Беларусі распрацаваны спецыяльны пакет прапаноў па санаторна-курортнаму лячэнню, аздараўленню і рэабілітацыі. Цанавая палітыка такіх прапаноў сыходзіць з 50-ці працэнтнай (у сярэднім) зніжкі на комплекс санаторна-курортных паслуг у лепшых здраўніцах паўвострава ў кастрычніку-лістападзе.
Крытэрыі для ўдзелу гатэлей і здраўніц у гэтым праекце дастаткова жорсткія і, апроч абавязковай наяўнасці аздараўленчай праграмы і адрамантаваных нумароў, кожны ўдзельнік арганізоўвае для сваіх гасцей анімацыйныя праграмы і экскурсіі па Крыму.
Калі зусім коратка, то кошт за адныя суткі ў крымскім санаторыі (клас “Тры зорачкі”) з уключанымі ў каштарыс пражываннем, харчаваннем, дыягностыкай і пяццю медыцынскімі працэдурамі (у тым ліку ручным масажам) складае 35 долараў. Удзельнікі праекта могуць прапанаваць і паслугі вышэшыя за сярэдні клас.
Для таго, каб жыхару Беларусі скарыстацца паслугамі праекта “Крымскі аксамітны сезон – сезон здароўя”, варта толькі звярнуцца ў найбліжэйшае турагенцтва (спіс турагенцтваў, якія ўзаемадзейнічаюць з партнёрамі праекта, маецца на на афіцыйным сайце міністэрства: www.crimea.gov.ua).
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!