У праграме: прэзентацыя дзейнасці Беларускага Дома, прэс-канферэнцыя заснавальнікаў, беларускі канцэрт і традыцыйны беларускі прыём. У прэзентацыі  возьмуць удзел заснавальнікі Беларускага Дома – Алесь Зарэмбюк і Дзмітрый Бародка, а таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. “Мы працуем над тым, каб Беларускі Дом у Варшаве заставаўся месцам прадметнай дыскусіі аб будучыні Беларусі, метадах эфектыўнай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне. Платформай, якая будзе аб’ядноўваць беларускую грамаду, незалежна ад палітычнай прыналежнасці. Беларускі дом – гэта неафіцыйная амбасада усіх беларусаў ў Польшчы” – сказаў Алесь Зарэмбюк. “Беларускі  дом будзе займацца аб’яднаннем беларускай дыяспары, арганізацыяй культурных, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў, юрыдычнай падтрымкай беларусаў якія пацярпелі ад рэпрэсій, экспертызай і шматлікімі іншымі ініцыятывамі.” – паведаміў Дзмітрый Бародка.

Поделиться: