— Булдосы,— коратка і ёмка патлумачыла мне аптэкарша. — А нам што? Няхай купляюць. Зараз “чарніла” падаражэла, дык яны масава пераключыліся на баярышнік. 50-грамовая бутэлечка такой настойкі каштуе ў нас 1550 рублёў. Што такое ў наш час паўтары тысячы? Цьфу! Сто грамаў — 3100. Пры гэтым у настойцы – 70 працэнтаў спірта. Яны, здаецца, баярышнік нават і не разводзяць, калі п’юць. Кажуць, каб “не псаваць парадукт”…

Дарэчы, я пацікавіўся ў нашым “жэсаўскім” магазіне, ці на самай справе падарэжала “чарніла”. Так. На паліцах пладова-ягаднае віно «Рассвет над Ведричем-2011» (0,5 л) прадаецца за 6990 рублёй, “фауст” каштуе 9460.

Вось, відаць, кемлівыя аматары такога віна і перакінуліся на танны баярышнік. Як у той рэкламе: “Настойка баярышніка. Выпі і падлячыся”.



Поделиться ссылкой: