Сябры кааліцыі лічаць, што візавая лібералізацыя была б “перамогай для ўсіх бакоў”, уцягнутых у працэс. Эксперты сцвярджаюць, напрыклад, што “шляхам правядзення рэформаў у галінах памежнай бяспекі, паліцэйскага супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй краіны “Усходняга партнёрства” змогуць умацаваць агульную бяспеку, а таксама дасягнуць высокага ўзроўню даверу ў дачыненнях з ЕС па супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі альбо нелегальнай міграцыяй”. У той жа час, выгоды ад узаемных бязвізавых падарожжаў атрымае і еўрапейскі бізнес, а таксама турыстычная індустрыя па абодва бакі Шэнгескай заслоны.
У супольным звароце гаворыцца, што “неабходна як мага хутчэй перайсці да наступнага этапу Плана дзеянняў для Украіны і Малдовы,  пачаць рэалізацыю адпаведнага плана для Грузіі, а ў выпадку Беларусі, Азербайджана і Арменіі падпісанне Дамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму і Рэадмісіі мусіць зрабіцца прыярытэтам”.  На думку сяброў кааліцыі, неабходна  таксама паскорыць  выкананне нормаў і палажэнняў, якія прадугледжаны ўжо існуючымі Дамовамі па спрашчэнні візавага рэжыму (СВР) і Візавым кодэксам, бо пакуль што яны не не сталі эфектыўным інструментам палягчэння сітуацыі і не мелі значнага ўплыву на візавыя працэдуры.
Кааліцыя “За Еўрапейскі кантынет без візавых межаў”  была заснавана ў Варшаве, 26 лістапада 2010 г. па ініцыятыве Фундацыі Стэфана Баторыя. Сёння яе сябры – больш за 30 грамадскіх арганізацый з розных куткоў Еўропы, у тым ліку і “Офіс за дэмакратычную Беларусь», у якім і паведамілі “Народнай Волі” гэтую навіну.

Поделиться ссылкой: