Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША.  Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў.  Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.

Да ўдзелу ў  адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.

Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:

·   эканоміка

·   бізнес адміністрыраванне

·   права

·   кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)

·   міжнародныя зносіны

·   амерыканістыка

·   сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)

·   журналістыка і сродкі масавай інфармацыі

·   метады выкладання англійскай мовы

·   інфармацыйныя тэхналогіі

·   ахова здароўя

·   ахова навакольнага асяроддзя

·   сацыяльная праца

Падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак — 11 лістапада 2011 года.



Поделиться ссылкой: