Следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Маладзечанскім раёне Сяргей Сяляўка расказаў мясцовай “Рэгіянальнай газеце”, што на целе памерлага былі шматлікія пашкоджанні – пералом асновы чэрапа і абедзьвюх ног. Усе чатыры колы службовай машыны дырэктара рыбгаза былі прабітыя. Такім чынам, вынікае, што смерць дырэктара рыбгаса — гвалотоўная.

Паводле папярэдняй высновы медыцынскай судовай экспертызы, смерць пацярпелага магла наступіць ад вострай страты крыві і траўматычнага шоку. Хто і за што збіў да смерці маладога дырэктара, пакуль невядома. Але ў яго біяграфіі ўжо была крымінальная гісторыя. Толькі раней сам Бягун быў у ролі абвінавачанага. Паводле той справы дырэктар рыбгаса 28 жніўня 2006 года гумовай дубінкай збіў трох рыбакоў, якія прыйшлі парыбачыць на тэрыторыю “Грыцава”. Пазней судом ён быў прызнаны вінаватым і нават зняты з пасады. А праз некаторы час зноў вярнуўся ў крэсла дырэктара.

Што за норавы ў тым “Грыцаве”, застаецца толькі здагадвацца. Але дайшло да трагедыі. Зараз узбуджана крымінальная справа па трэцяй частцы артыкула 147 Крымінальнага кодэкса – “Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”.



Поделиться ссылкой: