Пры гэтым ён адмовіў, што выбухі мелі рэлігійную ці палітычную падставу. Па словах Уладзіслава Кавалёва, Дзмітрый Канавалаў ні рэлігіяй, ні палітыкай не захапляўся.

Больш за тое, Уладзіслаў Кавалёў паведаміў, што пасля здзяйснення выбуху ў метро  Дзмітрый Канавалаў збіраўся звесці рахункі з жыццём. Быццам бы Канавалаў нават паказваў яму нейкія капсулы, якімі збіраўся атруціцца. Матывам для самагубства Канавалаў назваў тое, што 9 красавіка, знаходзячыся ў Віцебску, ён даў адбіткі пальцаў і ведаў, што яго затрымаюць, бо на  выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала на Дзень Незалежнасці ў Мінску, засталіся яго адбіткі пальцаў…

На першым жа пасля затрымання допыце Кавалёў сказаў, што, супаставіўшы факты,  “сумненняў у тым, што выбух у метро зрабіў Канавалаў, у яго не было…”. На пытанне следчага, чаму Кавалёў не паведаміў аб запланаваным злачынстве, ён адказаў,  “што не прыняў намеры Канавалава ўсур’ёз…” і дадаў, што той з’яўляецца яго сябрам…

Судовыя слуханні працягваюцца. Чакаецца, што на адным з бліжэйшых судовых пасяджэнняў распачнецца допыт галоўнага абвінавачанага  Дзмітрыя Канавалава.

Поделиться: