“Дізівіцца тут няма чаму, паколькі раней яны служылі разам намеснікамі ў дырэктара рагачоўскага завода «Дыяпраектар», — адкаментаваў Аляксандр Зімоўскі. — Такім чынам, кадравая пераемнасць забяспечана. А Беларусь сінявокая зможа і далей паказваць свае маляўнічыя дыяфільмы перакормленай маскоўскай публіцы. Але пакуль становішча ў місіі некалькі нервовае. Не ўсе дыпламаты застануцца на сваіх месцах. Кой-каго чакае Радзіма. У вялікім доме на Смаленскай набярэжнай, быццам бы і не пярэчаць…»

«Народная Воля» паспрабавала праверыць гэтую інфармацыю ў Міністэрстве замежных спраў.

— Не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць, — развёў рукамі прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. — Амбасадараў прызначае кіраўнік дзяржавы, і як ён вырашыць, так і будзе.

Нагадаем, што Васіль Далгалёў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў жніўні 2006 года. А былы віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў са снежня 2010 года працуе намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Поделиться: