Нагадаем, Канавалаў абвінавачваецца па частках 1,2,3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі — “Тэрарызм”, часткам 2,3 артыкула 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі), часткам 2,3 артыкула 339 — “Хуліганства”, частцы 2 артыкула 218 — “Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці), частцы 1 артыкула 14  — “Замах на злачынства”. Кавалёву таксама прад’яўлена абвінавачанне ў тэрарызме, незаконных дзеяннях у дачыненні да зброі, хуліганстве, наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці, укрывальніцтве злачынства і неданясенні аб злачынстве.

Учора, у ходзе разбіральніцтва Дзмітрый Канавалаў прызнаў віну па выбухах 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро і выбуху на 3 ліпеня 2008 года ў Мінску. Па больш ранніх эпізодах, пачынаючы з 2000 года, ён віны не прызнае.

Улад Кавалёў прызнаў віну па фактах хуліганства з 2000-га да 2002 года, але падкрэслівае, што гэтыя выпадкі не неслі пагрозы жыццю людзей.

Сваёй віны па абвінавачванні ў неданясенні аб падрыхтоўцы выбухаў у Віцебску ў 2005 г. Кавалёў не прызнае. Ён таксама не пацвярджае сваіх паказанняў, якія даваў на працягу следства. Па эпізодах 2008–2011 гадоў таксама не лічыць сябе вінаватым. Ад паказанняў, якія даваў падчас следства, Кавалёў адмовіўся.

Поделиться: