Нагадаем, што былы кіраўнік сталічнага ГУУС генерал Леанід Фармагей адпраўлены ў адстаўку напрыканцы чэрвеня за тэракт у метро, сёння працуе ў Акадэміі МУС.
У якасці магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка мінскай міліцыі ў прэсе згадваліся начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС палкоўнік Аляксандр Барсукоў і начальнік УУС Віцебскай вобласці генерал Аляксандр Найдэнка.
У каляміліцэйскіх колах абмяркоўваюць яшчэ адзін варыянт. Не выключана, што камандаваць міліцыяй Мінска будзе цяперашні начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік Дзмітрый Карзюк.
Дарэчы, Карзюк гуляе ў хакей у прэзідэнцкай камандзе.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!