Акрамя таго, у паведамленні сказана, што яму скасавана забарона на выезд з краіны.

Андрэй Мікалаеў паведаміў “Народнай Волі”, што яго неаднойчы выклікалі следчыя вайсковай контрразведкі. У яго дома быў праведзены ператрус: людзі ў цывільным забралі кампутар, флэшкі, фота- і відэакамеры. Потым, праўда, відэакамеру вярнулі, але ўсе здымкі, зробленыя падчас падзей 19 снежня, былі знішчаны.

Андрэй Мікалаеў таксама распавёў, што калі яго выклікалі ў Следчы камітэт, што на вуліцы Сапераў, то там ён бачыў яшчэ некалькі чалавек, якіх абвінавачвалі па “справе 19 снежня”. Магчыма, зараз яны таксама атрымалі пісьмовыя паведамленні аб спыненні справы. Калі гэта так, значыць працэс пайшоў.

Працэс пайшоў (фота)

Працэс пайшоў (фота)

Поделиться: