Аляксея абралі на безальтэрнатыўнай аснове. Акрамя таго, з’ездам прынята рашэнне аб тым, каб адна і тая ж асоба не магла займаць пасаду старшыні болей за два тэрміна запар. Такім чынам, для Аляксея Янукевіча пайшоў адлік апошняга тэрміна.

Акрамя таго, партыйцы вырашылі, на якіх умовах БНФ будзе ўдзельнічаць у выбарах. Найперш гэта вызваленне палітычных вязняў і ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі.

“Мы павінны рыхтавацца да гэтых выбараў, і было б добра, калі б мы здолелі дамагчыся рэалізацыі тых умоў, на якіх мы маглі б лічыць для сябе магчымым удзельнічаць у гэтых выбарах, — адзначыў Янукевіч. — Я думаю, гэтымі ўмовамі, хутчэй за ўсё, будзе вызваленне палітычных вязняў, змены ў выбарчым заканадаўстве, доступ незалежных сродкаў масавай інфармацыі да ўсіх каналаў распаўсюду і магчымасць дзейнічаць для незалежных медыя. Калі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, а мне б хацелася, каб яны былі выкананыя, я лічу, што мы абавязкова павінны ўдзельнічаць у выбарах шляхам вылучэння сваіх кандыдатаў”.

Поделиться: