На Радзе плануецца абмеркаваць агульную палітычную сітуацыю ў краіне, пытанне бягучай дзейнасці БХД, правядзенне шэрагу кампаній і акцый.

— Па-першае, на Радзе будуць абмеркаваны пытанні правядзення чарговых акцый і мерапрыемстваў, скіраваных на хутчэйшае вызваленне палітвязняў, — распавёў “Народнай Волі” адзін з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Аляксей Шэін. — Па-другое, плануецца прыняцце рашэння аб працягу збору подпісаў за адмену 193-га артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Мы лічым, што гэтым артыкулам парушаецца права грамадзян на свабоду веравызнанняў. У гэтым годзе некалькі пратэстанцкіх цэркваў у Беларусі былі папярэджаны на гэты конт. Ну і трэцім важным пытаннем стане пачатак падрыхтоўкі да чарговага, ужо чацьвёртага па ліку ўстаноўчага з’езда БХД. Рабочая дата яго правядзення – 17 снежня. Пасля яго ў чарговы раз дакументы на рэгістрацыю БХД будуць пададзены ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Поделиться: