Прыйшоўшыя на развітанне з Салеем усё роўна  не вераць у ягоную заўчасную смерць: “Ён не разбіўся, а адправіўся разам з іншымі хакеістамі яраслаўскага “Лакаматыва” у НХЛ – Нябесную Хакейную Лігу…”, — гавораць людзі.

Закрытая труна  з целам Салея стаіць у холе катка. На фотаздымку побач з ёю — Руслан з лёгкай усмешкай на твары. Вайскоўцы з роты ганаровага каравула літаральна кожныя пяць хвілін выносяць кветкі, бо труна патанае ў іх…

Развітацца з  Русланам прыйшлі вядомыя беларускія хакейныя спецыялісты – Эдуард Занкавец, Яўген Лебедзеў, Міхаіл Захараў і іншыя…. Смерць Руслана сабрала ў Мінску і ягоных партнёраў па нацыянальнай зборнай краіны – Віктара Касцючонка, Сяргея Стася, Міхаіла Грабоўскага, Сяргея Ярковіча.

“З Русланам мы падтрымлівалі стасункі і пасля  таго, як хакейны лёс развёў нас, — прызнаецца Ярковіч. —  Ён паехаў за акіян, а я застаўся ў Беларусі. Мы ніколі не гублялі кантактаў, пастаяна размаўлялі праз скайп… Усё збіраліся сустрэцца, але адкладалі сустрэчу на потым… І вось што атрымалася. Не верыцца, што мы ўжо не ўбачымся… Застаецца толькі сказаць: “Бывай, Руслан…

Руслан Салей  пахаваны на Маскоўскіх могілках Мінска.

Бывай, Руслан…(фотарэпартаж + новыя фота)

Фота: “Народная Воля” і Генадзь Кеснер

Поделиться ссылкой: