Ён сказаў, што робіць гэта на знак пратэсту, што Яго  сябры ды іншыя былыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта знаходзяцца за кратамі, паведаміла Радыё Свабода

Нагадаем, на сёння Някляева выклікалі  ў суд. У судовай позве сказана, што ён павінен зявіцца для “ўсталявання дадатковых абмежаванняў”.

“Парушэнні так ці інакш былі. Я выязджаў у Вільню на сустрэчу прадстаўнікоў дэмакратычных супольнасцяў. І мне за гэта было вынесена папярэджанне, за тое, што я парушыў умовы. На што я тады сказаў, што наагул не лічу сябе вінаватым. Я не лічу суд і ўсё, што на ім было, законным. І таму лічу сябе свабодным чалавекам”, — заявіў Някляеў у інтэрвію “Свабодзе” напярэдадні.

“Я не прызнаў і не прызнаю сваю віну, я не здзейсніў ніякага злачынства, мяне асудзілі незаконна — і гэта дае мне маральнае права адчуваць сябе свабодным чалавекам. У рэшце рэшт, я магу скарыстацца гэтым маральным правам для таго, каб не выконваць “усталяваных абмежаванняў”. Ніякіх, а не толькі дадатковых”, — заявіў Някляеў.

Поделиться: