Дыпламат робіць выснову, што беларускія ўлады спрабуюць спыніць аказанне “Вясной” дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.

“Для некалькіх праваабарончых арганізацый адкрыццё асабістых рахункаў у Літве і Польшчы было адзіна магчымым спосабам атрымання ахвяраванняў для таго, каб працягваць дапамагаць людзям, якім гэта неабходна, — піша Томас Хамарберг. — Беларускія ўлады аказваюць моцны ціск на праваабаронцаў шляхам прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Гэтая сітуацыя з’яўляецца прамым парушэннем прынцыпаў, устаноўленых Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і іншых адпаведных міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека”.

Дарэчы, Дэкларацыя ААН “Аб праваабаронцах” 1998 году прадугледжвае, што кожны чалавек мае права, у мэтах прасоўвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод “ствараць, далучацца і ўдзельнічаць у дзейнасці няўрадавых арганізацый, асацыяцый або груп”. Дэкларацыя таксама абвяшчае, што кожны мае права “мірнымі сродкамі запытваць, атрымліваць і выкарыстоўваць рэсурсы спецыяльна для мэтаў прасоўвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод”.

Такім чынам, абвінавачванні ў бок Беларусі, якія агучыў у сваім артыкуле еўракамісар па правах чалавека, маюць пад сабой падставу і з’яўляюцца вельмі сур’езнымі.

Поделиться: