“У чарговы раз Ляўковіч падаў у друк сфальсіфікаваны дакумент, які на самой справе ў партыі не існуе. Ці мае права Ляўковіч называць сябе старшынёй БСДП? Няма ў яго такога права, таму што ён нават не з’яўляецца сябрам БСДП. Спадара Ляўковіча яшчэ ў лютым гэтага года выключылі з шэрагаў БСДП за шматлікія парушэнні Статуту БСДП. Ці шмат сяброў партыі падтрымлівае былога старшыню БСДП? Пад сфальсіфікаванай заявай ад імя сяброў БСДП стаіць яшчэ 6 прозвішчаў, акрамя прозвішча Ляўковіча. Сярод дадзеных 6 падпісантаў ужо больш за год выключаны з партыі А. Мікулін. Акрамя беспартыйнага А. Мікуліна і 5 другіх падпісантаў пад заяваў, я не ведаю іншых сяброў БСДП, якія падтрымліваюць Ляўковіча. У БСДП больш 1000 сяброў. За Ляўковічам нікога і нічога няма. Хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч сістэматычна падае ад імя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) фальсіфікаваныя заявы, таксама хачу, каб усе ведалі, што Ляўковіч не з’яўляецца кіраўніком БСДП і калі ён так падпісваецца зараз, то, ў такім разе, з’яўляецца самазванцам”, — гаворыць Ірына Вештард. 

Яна дадала, што на паўторным З’ездзе БСДП 05. 06. 2011г. за яе абранне старшынёй БСДП галасавала 89,6 % дэлегатаў. Вынікі З’езду ўжо ў другі раз не прызнаны Міністэрствам юстыцыі.

Поделиться: