“Баранавічы” забаставалі, і каманда на гульню з мікашэвіцкім “Гранітам” не выйшла. Ігракі не атрымалі заробак яшчэ за чэрвень і ліпень, а зараз ужо верасень. Відавочна, што на такі крок яны пайшлі толькі таму, што іншых шляхоў вырашэння сітуацыі не бачаць.
— З чым звязана затрымка па зарплаце? Пакуль нам ніхто не тлумачыў, — распавядае трэнер “Баранавічаў” Андрэй ХЛЕБАСОЛАЎ. – Запазычанасць, можа, і не такая вялікая, але ж праблема ёсць.
— А раней такія сітуацыі ў камандзе здараліся?
— Так, але ўсё неяк вырашалася.
— Хто прымаў рашэнне не выходзіць на матч?
— Напярэдадні футбалісты пісьмова паставілі ў вядомасць кіраўніцтва клуба, што яны не выйдуць на поле, калі не дадуць грошы. Кожны падпісаўся… Трэнерам толькі застаецца назіраць, што будзе далей.
— А што будзе далей?
— Цяжка аб нечым казаць, пакуль не сустрэнемся і не правядзём перамовы з кіраўніцтвам. Наступная гульня ў суботу, таму, можа быць, да гэтага часу нешта і вырашыцца.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!