Акрамя таго, калегі Алеся з праваабарончага цэнту “Вясна” паведамілі, што хадайніцтва аб вызваленьні Бяляцкага з-пад варты падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль. Гэта – легендарная фігура для цывілізаванага света. Ганароваму прэзідэнту Камітэта сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Стэфану Эссэлю жыццё падрыхтавала найскладанейшыя выпрабаванні: змагар французскага і англійскага Руху Супраціўлення пад час Другой сусветнай вайны патрапіў у Бухенвальд, дзе яго павінны былі расстраляць, аднак з дапамогай іншых зняволеных выжыў і змог уцячы. Адразу пасля вайны ён увайшоў у склад экспертаў ААН па складанні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай большасцю краінаў-удзельніц ААН у 1948 годзе.

Пад час працы ў ААН  Эссэль выступаў пасярэднікам пад час урэгулявання дэкаланізацыйных канфліктаў у розных краінах свету, шмат год працаваў дыпламатам. Але адным з найважнейшых прыярытэтаў сваёй дзейнасці заўседы лічыў абарону правоў і свабод людзей.

Нягледзячы на свой узрост (нарадзіўся Эссэль у 1917 годзе) ен і дагэтуль актыўна адсочвае сітуацыю з праваабаронцамі ў многіх краінах свету і арышт бларуса Алеся Бяляцкага не мог пакінуць яго раўнадушным.

Поделиться: