Свае сумневы на гэты конт асуджаны прадпрымальнік выказаў у лісце да маці моладзевага актывіста Андрэя Кіма — Таццяны Кім, урывак з якога зачытала ў эфіры “Польскае радыё для замежжа”.

“Вельмі рады, што нехта ўжо змог сустрэцца са сваімі сваякамі. Увесь свет ведае, што гэтыя людзі сядзяць і сядзелі ў турме без віны. Таму ўсё гэта заканамерна. Я чамусці ў душы не адчуваю, што й мне хутка прадставіцца магчымасць глынуць паветра свабоды. Магчыма, мае адчуванні за гэтыя гады турмаў прытупіліся, ці ў разуменні закладзена не радавацца раней часу, але вось няма адчування блізкай свабоды. Я хачу, каб гэта здарылася, бо пачынаю дэградаваць. Тут збольшага прыходзіцца маўчаць, трымаць усё ў сабе, быць вельмі асцярожным і замкнёным. І гэта прыводзіць да таго, што часам не магу нават узгадаць патрэбнае мне слова, хоць добра яго ведаю. Канешне, я, калі прыйдзецца, дасяджу да канца тэрміна і не зламаюся, але вось колькі застанецца ў мяне здароўя, я ня ведаю. Таму й не хачу, напэўна, душою адчуць магчымасьць вызвалення, каб не сурочыць”.

Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджананы на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Палітвязень адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі.

Поделиться: