Навіны, рэпартажы і інфармацыя з Беларусі і памежжа загучаць па-беларуску і для беларусаў на хвалі 103.8 FM ў ваколіцах Вільні, Ашмянаў і Ліды. Пачатак трансляцыі а 21.30 паводле мінскага часу.

Новым слухачам Радыё Рацыі прапануецца аўтарскае чытанне новых, раней не выдадзеных частак культавай кнігі Уладзіміра Арлова “Адкуль наш род”, таксама таямніцы і кур’ёзы жыцця кантрабандыстаў, сабраных Віктарам Сазонавым, навіны, аналітычныя агляды ды беларуская музыка.

Кругласутачна Рацыю можна слухаць на ўсіх беларуска-польскіх памежных пераходах: Брузгі-Кузніца-Беластоцкая, Бераставіца-Баброўнікі, Пяшчатка-Палоўцы, Брэст-Тэрэспаль; у гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі: Гродне, Брэсце, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Высокім, Кобрыне, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Слоніме, Зэльве, Азёрах, Камянцы.

Нагадаем, Радыё Рацыя некалькі разоў спрабавала аккрэдытавацца пры МЗС Беларусі, але ўлады не дазволілі працу журналістаў радыёстанцыі ў краіне. У маі 2011 году Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу, не прапусціўшы на тэрыторыю Беларусі, куды ён накіроўваўся па службовых справах.



Поделиться ссылкой: