Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі на сустрэчы з жонкай арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага – Наталляй Бяляцкай ў будынку міністэрства.

“Польшча сваімі дзеяннямі неаднаразова даказвала сваю зацікаўленасць у барацьбе за правы беларускіх апазіцыянераў”, – заявіў міністр. “Таму хацеў бы выказаць шкадаванне ў сувязі з тым, што польская пракуратура перадала беларускім уладам інфармацыю аб польскім прыватным рахунку Алеся Бяляцкага”, – заявіў міністр. Квяткоўскі паведаміў, што ў дадзены момант ідзе працэс збору інфармацыі аб усіх зваротах беларускіх калегаў да польскіх судоў аб прадастаўленні прававой дапамогі.

Як лічыць старшыня аб’яднання Беларускай нацыянальная памяць Анатоль Міхнавец, спыняць супрацоўніцтва польскіх судоў з беларускімі проста неабходна.

– Я лічу, што гэта патрэбна. Мы павінны дамагацца, каб гэтая дамова была спынена. Пакуль пры ўладзе нелегітымны рэжым, пакуль у Беларусі парушаюцца правы чалавека. Мы ведаем кошт сведкаў у Беларусі. Сведкі выступаюць у Беларусі і заяўляюць, што аднарукі пляскаў у далоні, нямы крычаў. Гэта я кажу пра тыя мірныя акцыі, які адбыліся нядаўна. І ўсе ведаюць пра гэтыя суды. Няма ў Беларусі незалежнага суда.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў бліжэйшыя дні. Гаворка ідзе аб прыпыненні дэцэнтралізаванага прававога абароту па крымінальных справах. У выпадку, калі рашэнне аб прыпыненні будзе прынята, беларускія суды вымушаныя будуць мець зносіны з польскімі судамі пры пасярэдніцтве міністэрства юстыцыі. Раней генпракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет праінфармаваў аб тым, што польскія ўлады часткова прыпыняць дзеянне пагаднення аб супрацоўніцтве пракуратур Беларусі і Польшчы.

Фота k-atamanchik.livejournal.com
 

Поделиться: